Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты прыляцелі, а бізнэсоўцы засталіся дома: беларуска-тайляндзкага форуму ня будзе


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка

Шкадаваньне пра тое, што ў Менску не адбудзецца форуму бізнэсоўцаў Беларусі і Тайлянду, выказаў 30 траўня старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка.

Пра гэта Ўладзімер Андрэйчанка заявіў, прымаючы ў Менску афіцыйную дэлегацыю Нацыянальнага заканадаўчага сходу Тайлянду на чале з другім віцэ-старшынём парлямэнту Пірасакам Парджытам:

«У нас з Тайляндам добрыя стасункі ў розных галінах жыцьця. Аднак падмурак нашага сяброўства — гэта гандлёва-эканамічныя дачыненьні. Мы плянавалі правесьці ў Менску беларуска-тайляндзкі бізнэс-форум, аднак вашы бізнэсоўцы да нас не прыбылі. Ну нічога. Налета плянуецца візыт у Тайлянд нашага прэзыдэнта. Тады і правядзём новы форум».

Леў Марголін
Леў Марголін

«Першы такі бізнэс-форум прайшоў летась у Тайляндзе, і я адназначна ўпэўнены: няма ніякай патрэбы праводзіць штогод падобныя мерапрыемствы з такой краінай, — гаворыць Свабодзе эканаміст Леў Марголін. — Па-першае, яна знаходзіцца далёка ад нас. Па-другое, не займае перадавых пазыцый у эканоміцы і тэхналёгіях. Калі пасьля першага форуму сюды ніхто не паехаў, значыць, у мясцовых бізнэсоўцаў няма цікавасьці да Беларусі. Можна рабіць хоць дзясятак форумаў, а вялікага толку ад гэтага ня будзе».

Паводле Ўладзімера Андрэйчанкі, за першы квартал сёлетняга году таваразварот паміж Беларусьсю і Тайляндам павялічыўся. Аднак, як засьведчыў сьпікер Палаты прадстаўнікоў, «у свой час былі і больш высокія паказьнікі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG