Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр былы дыктатар Панамы Мануэль Нар’ега


Мануэль Нар'ега 4 кастрычніка 1989 году ў Панаме і 4 студзеня 1990 году ў турме ў Маямі.
Мануэль Нар'ега 4 кастрычніка 1989 году ў Панаме і 4 студзеня 1990 году ў турме ў Маямі.

Улады Панамы паведамілі пра сьмерць былога дыктара Мануэля Нар’егі, які быў зрынуты ў 1989 годзе ў выніку ўварваньня ў краіну амэрыканскіх войскаў.

83-гадовы Нар’ега з 2011 году знаходзіўся ў зьняволеньні ў Панаме, дзе ён быў асуджаны за злачынствы, учыненыя падчас свайго кіраваньня, у тым ліку забойства сваіх палітычных апанэнтаў, карупцыю і злоўжываньне ўладай. Раней ён правёў 22 гады ў турмах у ЗША і Францыі — па абвінавачваньнях у кантрабандзе наркотыкаў і адмываньні грошай.

Паводле інфармацыі шэрагу СМІ, у 2017 годзе Нар’ега перанёс апэрацыю па выдаленьні пухліны мозгу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG