Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: расьце колькасьць сем’яў за мяжой беднасьці


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Як вынікае з афіцыйнай статыстыкі, па выніках першага кварталу 2017 году за мяжой беднасьці знаходзіліся 4,3% хатніх гаспадарак.

Згодна з апошнімі дадзенымі перапісу насельніцтва, у Беларусі зарэгістравана блізу 4 мільёнаў хатніх гаспадарак. Больш як у 166 тысячах гаспадарак штомесячны даход на чалавека не перавышаў бюджэту пражытковага мінімуму — 183 рублі.

За аналягічны пэрыяд мінулага году колькасьць малазабясьпечаных крыху перавышала 150 тысяч.

Больш за ўсё бедных сем’яў цягам першага кварталу зафіксавана ў Гомельскай і Берасьцейскай абласьцях — 5,9% ад агульнай колькасьці хатніх гаспадарак у рэгіёнах. Менш за ўсё сем’яў, штомесячны прыбытак якіх не перавышае бюджэт пражытковага мінімуму, у Менску — 1,4%.

У катэгорыю маламаёмасных часьцей за ўсё трапляюць сем’і з непаўналетнімі дзецьмі — 8,8% ад агульнай колькасьці хатніх гаспадарак гэтай катэгорыі (год таму паказьнік складаў 8,1%). Таксама часьцей сталі аказвацца за мяжой беднасьці адзінокія людзі — 1,8% ад агульнай колькасьці (летась — 1,3%).

Колькасьць маламаёмасных сем’яў у Беларусі павялічвалася цягам усяго мінулага году — ад 3,9% да 4,4% у прывязцы да агульнага аб’ёму хатніх гаспадарак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG