Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Янаўскім раёне забруджаная рака, якая ўпадае ў Дняпроўска-Бускі канал. Відэа


Як у Янаве забрудзілі раку малаком
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:45 0:00

Жыхары Янаўскага раёну скардзяцца, што рака, якая ўпадае ў Дняпроўска-Бускую водную сыстэму, ужо колькі месяцаў нечым забруджваецца.

Рака Струга працякае каля вёсак Сухое і Пешкава, за некалькі кілямэтраў ад Янава. Яе воды ідуць у Дняпроўска-Бускі канал. Як расказаў жыхар Янава Сяргей, нешта падобнае да пены цячэ па рацэ яшчэ зь мінулага году. Мясцовыя жыхары думаюць, што прычына — скіданьне адкідаў зь Янаўскага цэху Бярозаўскага сыраробнага камбінату:

«Гэтая праблема яшчэ з восені. Я дакладна ня ведаю прычыны, але праблема зьявілася пасьля таго, як на сыраробным заводзе запусьцілі цэх па перапрацоўцы сыроваткі. І гэта ўсё, што распусьцілася, цячэ ў Дняпроўска-Бускі канал, а потым і ў Чорнае мора. А што застаецца, асядае па дарозе на дно».

Пена на рацэ ў Янаўскім раёне
Пена на рацэ ў Янаўскім раёне

Суразмоўца кажа, што ў раку трапляе вада з ачышчальных збудаваньняў. Ён мяркуе, што яны не ўпраўляюцца з адкідамі сыраробнага камбінату.

Начальніца Янаўскага цэху ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат», калі патэлефанаваў карэспандэнт Свабоды, была ў ад’езьдзе. Іншая прадстаўніца адміністрацыі ня згодная, што іх прадпрыемства можа быць прычынай забруджаньня ракі:

«Гэта трэба вам не пра нас пытацца, а ў ачышчальных пытацца, што там з ачышчальных (збудаваньняў) цячэ. Мы ж скідаем у ачышчальныя. Яны не перапрацоўваюць гэта, магутнасьці няма. Праблема ачышчальных».

Пена на рацэ ў Янаўскім раёне — як бы пена
Пена на рацэ ў Янаўскім раёне — як бы пена

Начальнік Янаўскай раённай інспэкцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Генадзь Ялец сказаў Свабодзе, што надзвычайнай сытуацыі на рацэ няма:

«Гэта ўсё пытаньні працы ачышчальных. Знаходзіцца на кантролі, праводзяцца працы па ліквідацыі збояў у працы ачышчальных збудаваньняў. Надзвычайнай сытуацыі няма, ёсьць парушэньні цыклю працы з прычыны гібелі ілу. Але гэта ўсё аднаўляецца. Таму бліжэйшым часам будзе адноўленая праца ачышчальных збудаваньняў, праводзіцца работа».

У інспэкцыі аховы прыроды запэўнілі, што сытуацыя на рацэ выправіцца
У інспэкцыі аховы прыроды запэўнілі, што сытуацыя на рацэ выправіцца

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG