Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На рэзалюцыю Чарнобыльскага шляху адказала МНС


Чарнобыльскі шлях — 2017
Чарнобыльскі шлях — 2017

Намесьнік міністра па надзвычайных сытуацыях Генадзь Ласута адказаў на рэзалюцыю Чарнобыльскага шляху — 2017 адносна будаўніцтва Астравецкай АЭС, дэкрэту аб «дармаедах» і «справы патрыётаў».

У адказе на дзевяці старонках гаворыцца пра неабходнасьць дэкрэту № 3 і будаўніцтва Беларускай АЭС. А завяршаецца ліст словамі, што ў «звароце „Рэзалюцыя Чарнобыльскага шляху — 2017“ не пазначаныя канкрэтныя факты неправамерных дзеяньняў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, адсутнічае інфармацыя аб парушэньнях правоў і законных інтарэсаў».

Сустаршыня БХД Павал Севярынец напісаў у фэйсбуку, што рэзалюцыя падавалася ў Адміністрацыю прэзыдэнта і Савет міністраў.

«Дзіўна, што піша нам Міністэрства па надзвычайных сытуацыях. Мы перадавалі рэзалюцыю ў Адміністрацыю і Саўмін. Калі за Астравецкую АЭС ужо адказвае МНС, ці азначае гэта, што ўлады рыхтуюцца да горшага?» — напісаў Павал Севярынец.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG