Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Парыжу абвінаваціла арганізатараў фэстывалю фэміністак у расізме


Мэр Парыжу Ан Ідальго заклікала да забароны фэстывалю, які маюць намер арганізаваць цемнаскурыя фэміністкі ў канцы ліпеня.

Яна вінаваціць арганізатараў фэстывалю ў спробе расавай сэгрэгацыі, паказваючы на тое, што, па ягоных правілах, на большую частку тэрыторыі, на якой будзе праводзіцца фэстываль, будзе забаронены ўваход для белых.

На сайце фэстывалю гаворыцца, што гэтая тэрыторыя будзе «зарэзэрваваная» для цемнаскурых і прадстаўнікоў іншых расавых меншасьцяў. Мэр Парыжу лічыць падобныя правілы дыскрымінацыяй.

Арганізатараў раскрытыкавалі таксама францускія грамадзкія арганізацыі, якія змагаюцца з расізмам і антысэмітызмам. Арганізатары фэстывалю адпрэчваюць абвінавачваньні ў расізме, сьцьвярджаючы, што сталі ахвярамі кампаніі «дэзінфармацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG