Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кіеўскім ды адэскім офісах «Яндэкс Украіна» адбываюцца ператрусы


Служба бясьпекі Ўкраіны сёньня праводзіць ператрусы ў офісах даччынай структуры расейскай кампаніі «Яндекс» у Кіеве і Адэсе.

«Сьледчыя дзеяньні праходзяць у рамках крымінальнай справы, адкрытай паводле артыкулу 111 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны („дзяржаўная здрада“)», — паведаміла прэсавая сакратарка Службы бясьпекі Ўкраіны Алена Гітлянская.

Але падрабязнасьці пакуль не паведамляюцца.

15 траўня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прадоўжыў санкцыі ў дачыненьні Расеі, пашырыўшы пры гэтым сьпіс асобаў і арганізацый, якія трапілі пад абмежаваньні. Адпаведна дакумэнту, на тэрыторыі Ўкраіны на тры гады заблякаваныя расейскія сацыяльныя сеткі «ВКонтакте» і «Одноклассники», а таксама сэрвісы «Яндекс» і Mail.Ru Group.

XS
SM
MD
LG