Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзень памінаньня амэрыканцы ўшаноўваюць вайскоўцаў, якія загінулі за радзіму


Кангрэс ЗША абвясьціў Дзень памінаньня нацыянальным сьвятам у 1971-м годзе. Ён прысьвечаны памяці амэрыканскіх вайскоўцаў, якія загінулі на службе за ўсю гісторыю ЗША.

Многія адзначаюць гэты дзень наведваньнем ваенных мэмарыялаў, ускладаюць кветкі на Арлінгтонскіх нацыянальным могілках, ладзяць пікнікі, ходзяць на парады ці канцэрты ў гонар загінулых.

У ЗША шмат хто называе Дзень памінаньня неафіцыйных пачаткам лета.

Гісторыя сьвята сыходзіць каранямі ў 1865 год. Тады, адразу пасьля заканчэньня Грамадзянскай вайны, група вызваленых амэрыканскіх рабоў правяла, як лічыцца, першую цырымонію ў гонар загінулых.

Валанцёры перапахавалі больш за 250 целаў загінулых салдат-паўночнікаў з брацкай магілы ў турме канфэдэратаў у Чарльстоне, штат Паўднёвая Караліна, на могілках. Праз некалькі тыдняў пасьля таго, як яны пачалі працу над перапахаваньнем, каля 10 тысяч людзей прынялі ўдзел у маршы 1 траўня, каб аддаць даніну памяці загінулым.

У 1868 годзе Дзень памінаньня стаў сьвятам, калі прыводзіліся ў парадак і ўпрыгожваліся кветкамі магілы загінулых падчас Грамадзянскай вайны.

Двума дзесяцігодзьдзямі пазьней гэты дзень стаў афіцыйным сьвятам. Больш за 50 гадоў гэты дзень быў прысьвечаны толькі тым, хто загінуў у Грамадзянскай вайне.

Аднак пасьля ўступленьня ЗША ў Другую сусьветную вайну, традыцыя распаўсюдзілася на ваенных, загінулых ва ўсіх войнах і канфліктах, у якіх калі-небудзь удзельнічалі Злучаныя Штаты.

У такім фармаце, як сёньня, Дзень памінаньня стаў адзначацца з 1971 году, пасьля прыняцьця Кангрэсам закону, згодна зь якім гэтае сьвята было прызнана агульнанацыянальным. Менавіта тады яго сталі адзначаць не ў пэўную дату, а ў апошні панядзелак траўня.

Трыццаць гадоў праз, у 2000-м годзе, Кангрэс прыняў закон аб правядзеньні хвіліны маўчаньня, заклікаючы ўсіх амэрыканскіх грамадзян, дзе б яны ні былі, у Дзень памінаньня такім чынам ушанаваць тых, хто ахвяраваў жыцьцём ва ўсіх ваенных канфліктах, у якіх прымалі ўдзел ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG