Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для зручнасьці кіроўцаў: інфармацыя пра штрафы будзе накіроўвацца праз SMS


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Беларускім аўтааматарам, якія трапяць у лік парушальнікаў правілаў дарожнага руху, будуць дасылаць SMS -апавяшчэньні. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу АНТ паведаміў начальнік упраўленьня ДАІ МУС Беларусі Дзьмітры Карзюк.

Паводле яго, сыстэма прайшла папярэдняе тэставаньне і цягам двух месяцаў кіроўцы будуць праз тэлефон атрымліваць папярэджаньне аб учыненым парушэньні і неабходнасьці аплаты штрафу.

Начальнік ДАІ таксама сказаў, што ад 1 чэрвеня пройдзе тэндэр на вытворчасьць аўтаматызаванай інфармацыйнай сыстэмы ДАІ.

«Мы намагаемся, каб кантакт паміж нашымі супрацоўнікамі і заяўнікам быў мінімізаваны. Практычна ўсе працэдуры можна будзе прайсьці праз інтэрнэт. Зарэгістраваўшыся на сайце МУС, можна будзе паставіць на ўлік аўтамабіль, выбраць нумар, аплаціць адпаведныя паслугі», — растлумачыў Карзюк. Пры гэтым ён удакладніў, што ў лепшым выпадку такая сыстэма запрацуе не раней чым праз 2-3 гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG