Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША перапыніў амаль 20-гадовую традыцыю папярэднікаў


Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан адхіліў просьбу аб правядзеньні мерапрыемства з нагоды сьвятога месяца мусульман Рамадана, паведамілі два супрацоўнікі фэдэральных органаў улады.

Рашэньне кіраўніка амэрыканскай дыпляматыі сьведчыць пра разрыў з традыцыяй, якую дзяржсакратары, якія належалі да абедзьвюх партыяў, выконвалі, за рэдкімі выключэньнямі, на працягу амаль 20 гадоў.

З 1999 года дзяржсакратары ад Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партыі амаль заўсёды ладзілі або іфтар (вячэра пасьля заканчэньня дзённага посту ў Рамадан) або прыём у Дзярждэпартамэнце з нагоды сьвята Ід аль-Фітр, таксама вядомага як Ураза-байрам, які азначае заканчэньне сьвятога для мусульман месяца.

Месяц, калі мусульмане распачынаюць пост і малітву, пачаўся ў многіх краінах сьвету ў суботу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG