Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы Нью-Ёрка пратэставалі супраць «справы Белага легіёну», выступіў Пазьняк. Відэа


Каля Генэральнага консульства Беларусі ў Нью-Ёрку Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне зладзіла акцыю пратэсту супраць «справы Белага легіёну» пад лёзунгамі «Патрыёт не злачынца», «„Не“ рэпрэсіям у Беларусі» ды іншымі.

У акцыі ўзялі ўдзел паўтара дзясяткі чалавек.

На мітынгу з прамовай выступіў лідэр КХП БНФ Зянон Пазьняк, які заклікаў падтрымаць фігурантаў справы, «якія сядзяць за кратамі за Беларусь», успрымаць як герояў Беларусі. Затрыманьні ён зьвязвае зь дзеяньнямі Пуціна і будучымі вайсковымі вучэньнямі «Захад-2017».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG