Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША маюць намер забараніць перавозку ноўтбукаў у салёнах самалётаў


Міністар унутранай бясьпекі ЗША Джон Кэлі
Міністар унутранай бясьпекі ЗША Джон Кэлі

Міністар унутранай бясьпекі ЗША Джон Кэлі заявіў, што мае намер «узьняць плянку» бясьпекі авіякампаніяў і забараніць выкарыстаньне ноўтбукаў у салёнах самалётаў на ўсіх палётах. Кэлі сказаў у інтэрвію Fox News Sunday 28 мая, што дадатковыя меры бясьпекі могуць уключаць больш жорсткі адбор прадметаў перавозкі, каб інспэктары службы бясьпекі на транспарце маглі выяўляць падазроныя прадметы ў торбах.

У сакавіку ўрад ЗША ўвёў абмежаваньні на перавозку буйных электронных прылад у кабінах самалётаў на рэйсах з 10 аэрапортаў, уключаючы Абʼяднаныя Арабскія Эміраты, Катар і Турцыю.

«Гэта тое, чым тэрарысты апантаныя, ідэяй зьбіць самалёт у палёце, асабліва, калі гэты перавозчык ляціць у ЗША і, асабліва, калі ён поўны пасажыраў з ЗША», — заявіў міністар. Кэлі паведаміў, што Адміністрацыя бясьпекі на транспарце ўжо прыступіла да тэставаньня некаторых новых працэдур у асобных аэрапортах, патрабуючы, каб пасажыры паказвалі прадметы з ручных сумак асобна. Калі яго спыталі, ці будзе ўрад распаўсюджваць такія меры па ўсёй краіне, Кэлі адказаў: «Мы можам і, верагодна, будзем».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG