Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве прайшоў флэшмоб у падтрымку затрыманага хлопчыка, які дэклямаваў Шэксьпіра. Відэа


У Маскве прайшоў флэшмоб у падтрымку затрыманага хлопчыка, які чытаў уголас вершы Шэксьпіра
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:58 0:00

Удзельнікі акцыі сталі ў ланцуг адзіночных пікетаў вакол РАУС Арбату і чыталі «Гамлета», «Рамэа і Джульету», а таксама санэты ангельскага паэта і драматурга. Да пачатку акцыі актывісты перадалі ў паліцыю заявы з патрабаваньнем разабрацца ва ўчорашнім інцыдэньце. Учора паведамлялася, што на вуліцы Вазьдвіжанка быў затрыманы дзевяцігадовы хлопчык, які дэклямаваў «Гамлета».

У паліцыі ж сьцьвярджаюць, што дзіцёнак быў адзін і падыходзіў да мінакоў і кіроўцаў машын. Па словах паліцыянтаў, некаторыя сьведкі казалі, што хлопчык жабраваў. Яго даставілі ў аддзел і выклікалі бацькоў. У паліцыю прыехалі адвакаты, а таксама прадстаўнік Грамадзкай рады пры МУС Анатоль Кучар. Адвакаты напісалі скаргі на дзеяньні паліцэйскіх.

У ноч на 27 траўня ўся сямʼя была адпушчаная. На бацьку складзены пратакол аб невыкананьні абавязкаў па выхаваньні непаўнагадовых дзяцей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG