Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы Дом адрэдагаваў фота на Facebook пасьля абвінавачаньняў у гамафобіі


Ксаўе Бэтэль і Гацье Дэстэнэ (зьлева)
Ксаўе Бэтэль і Гацье Дэстэнэ (зьлева)

Белы Дом на сваёй афіцыйнай старонцы ў Facebook адрэдагаваў подпіс да групавога фота сужэнцаў удзельнікаў саміту НАТО ў Брусэлі. Першапачаткова ў апісаньні да здымка было прапушчанае імя адзінага мужчыны на фота — Гацье Дэстэнэ, афіцыйнага сужэнца прэм’ер-міністра Люксэмбургу Ксаўе Бэтэля, які не хавае сваёй гомасэксуальнай арыентацыі.

Карыстальнікі сацсетак абвінавацілі адміністрацыю прэзыдэнта ЗША ў гамафобіі. Подпіс да фотаздымка быў адрэдагаваны празь 9 гадзінаў пасьля публікацыі: там зьявілася імя Гацье Дэстэнэ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG