Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля самітаў NATO і G7 Мэркель заклікала эўрапейцаў разьлічваць толькі на ўласныя сілы


Ангела Мэркель і Дональд Трамп на саміце G7
Ангела Мэркель і Дональд Трамп на саміце G7

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель (Angela Merkel) па выніках самітаў NATO і G7 заявіла, што эўрапейцы павінны вучыцца больш разьлічваць на ўласныя сілы. «Мы, эўрапейцы, павінны ўзяць уласны лёс у свае рукі. Часы, калі мы маглі цалкам спадзявацца на іншых, прайшлі», — заявіла нямецкі канцлер у нядзелю, 28 траўня, у Мюнхэне, дадаўшы, што да такой высновы падштурхнулі яе падзеі апошніх дзён.

Саміт «вялікай сямёркі», які прайшоў напярэдадні на Сыцыліі, ледзь ня скончыўся правалам з-за канфрантацыйнага курсу новай адміністрацыі ЗША ў шэрагу важных пытаньняў, нагадвае DW. У прыватнасьці, сусьветныя лідэры не змаглі ўзгадніць пазыцыю аб мерах па барацьбе з глябальным пацяпленьнем, а таксама, насуперак чаканьням, не дамовіліся аб канкрэтных мерах па барацьбе з голадам у Афрыцы. На саміце NATO, які папярэднічаў сустрэчы G7, кіраўнік Белага дому ва ўльтыматыўнай форме запатрабаваў ад саюзьнікаў павялічыць выдаткі на абарону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG