Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў ЗША: у штаце Місысыпі забітыя восем чалавек, у тым ліку намесьнік шэрыфа


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У амэрыканскім штаце Місысыпі ў ноч на нядзелю былі застрэленыя восем чалавек, у тым ліку намесьнік мясцовага шэрыфа.

Страляніна адбывалася ў трох розных месцах у гарадах Бог-Чыта і Брукхэйвэн ў акрузе Лінкальн, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Падазраваны быў затрыманы і знаходзіцца пад арыштам.

Мясцовая прэса паведамляе, што затрыманы сказаў паліцыі, што шкадуе аб тым, што адбылося і «не заслугоўвае заставацца ў жывых».

Матыў злачынстваў пакуль не ўстаноўлены. Наколькі вядома, у нейкі момант той, хто страляў, узяў у закладнікі 16-гадовага падлетка, але той цяпер жывы і знаходзіцца ў бясьпецы, паведамляе мясцовая газета Daily Leader.

Губэрнатар Місысыпі Філ Браянт назваў тое, што адбылося «бессэнсоўнай трагедыяй».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG