Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны яшчэ адзін падазраваны ў справе аб выбуху ў Манчэстэры


Брытанская паліцыя абвясьціла, што арыштавала 25-гадовага мужчыну ў нядзелю і правяла ператрус у сувязі з тэрактам у Манчэстэры.

У Олд-Трафард, на ўсход ад Манчэстэру, паліцыянты затрымалі мужчыну па абвінавачваньні ў датычнасьці да тэрарызму. У МУС Вялікабрытаніі заяўляюць, што члены сеткі, у якую ўваходзіў Салман Абэдзі, сьмяротнік, што зьдзейсьніў напад у Манчэстэры, да гэтага часу могуць заставацца на волі.

У выніку тэракту ў Манчэстэры загінулі 22 чалавекі. Паліцыя праводзіць расьсьледаваньне абставінаў тэракту і спрабуе захапіць усю сетку ўдзельнікаў і арганізатараў, зьвязаных і выканаўцам Салманам Абэдзі. У рамках сьледзтва сёньня паліцэскія правялі ператрусы ў раёне Мос-Сідэ ў Манчэстэры.

Усяго пад вартай з падазрэньня ў датычнасьці да тэракту знаходзіцца 12 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG