Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Брытаніі: Саўдзельнікі Манчэстэрскага нападніка дагэтуль могуць быць на волі


Салман Абэдзі, здымак з камэры назіраньня
Салман Абэдзі, здымак з камэры назіраньня

У МУС Вялікабрытаніі заяўляюць, што члены сеткі, у якую ўваходзіў Салман Абэдзі, сьмяротнік, які зьдзейсьніў напад у Манчэстэры, да гэтага часу могуць заставацца на волі. Але, паводле інфармацыі сілавікоў, узровень пагрозы ў краіне ўдалося значна зьнізіць.

Амбэр Рад, брытанскі міністар унутраных справаў, 28 траўня ў інтэрвію BBC адзначыла, што «аперацыя працягваецца».

У Вялікабрытаніі ўзмоцьненыя захады бясьпекі. У ноч на 23 траўня ў Манчэстэры адбыўся выбух на тэрыторыі канцэртнай арэны пасьля канцэрта амэрыканскай сьпявачкі Арыяны Грандэ. У выніку выбуху 22 чалавекі загінулі, яшчэ 59 былі параненыя.

Сьмяротніка, які ўчыніў выбух, ідэнтыфікавалі як 22-гадовага ўраджэнца Вялікабрытаніі, лібійца паводле паходжаньня, Салмана Абэдзі.

У гэтай справе затрымалі ўжо 11 чалавек, сярод якіх старэйшы брат Абэдзі. Яшчэ аднаго ягонага брата і бацьку затрымалі ў Лібіі.

Групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за выбух.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG