Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Манчэстэра апублікавала ў твітэры фота падазраванага ў тэракце


Паліцыя Манчэстэра апублікавала ў твітэры фотаздымкі Салмана Абэд, якога падазраюць у тэракце на канцэрце Арыяны Грандэ 22 траўня.

Здымак зроблены камэрай назіраньня перад канцэртам. Паліцыя таксама паведаміла, што выявіла кватэру ў Манчэстэры, дзе, як мяркуецца, Абэд сабраў бомбу перад канцэртам. Паводле сьледзтва, Абэд мог быць зьвязаны з тэрарыстычнай сеткай «Ісламскай дзяржавы», якая ўзяла ня сябе адказнасьць за тэракт. Паводле падазрэньня ў гэтай сувязі затрыманыя 13 чалавек, у тым ліку два браты Абэд і яго бацька.

Тэракт адбыўся ўвечары 22 траўня на стадыёне Manchester Arena, дзе выступала амэрыканская сьпявачка. У выніку выбуху загінулі 22 чалавекі, у тым ліку дзеці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG