Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менску праходзіць вулічная працэсія, прысьвечаная рэлігійнаму сьвяту «Цела і Крыві Хрыста» у Каталіцкім касьцёле.

Вулічную працэсію, прысьвечаную гэтаму сьвяту, Каталіцкі касьцёл традыцыйна ладзіць напрыканцы траўня ад пачатку 1990-х гадоў. Штогод удзел у ёй прымаюць тысячы веруючых. Працэсія рухаецца вуліцамі Менску ад касьцёла сьвятой Тройцы на вуліцы Залатая Горка і да касьцёла Панны Марыі на плошчы Свабоды.


Сёлета працэсія прысьвечаная 100-годзьдзю аб’яўленьня Маці Божай у Фаціме, якое ў гэтым годзе адзначае Каталіцкі касьцёл ва ўсім сьвеце. Працэсія будзе спыняцца і маліцца каля чатырох алтароў, усталяваных на вуліцах горада. Прадоўжыцца шэсьце каля пяці гадзін.

XS
SM
MD
LG