Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША Трамп завяршыў сваю першую замежную паездку


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп завяршыў першую замежную паездку, выступіўшы перад вайскоўцамі ЗША і іх сем’ямі на ваенна-марской базе Сыгонэла на Сыцыліі.

Трамп завяршыў дзевяцідзённую паездку, падчас якой наведаў Савудаўскую Арабію, Ізраіль, палестынскія тэрыторыі, Італію і Бэльгію. У сваім выступе Трамп сказаў, што паездка «стала поўным посьпехам». І дадаў, што ён пражыў «сапраўды гістарычны тыдзень». Гаворачы аб двухдзённым саміце краін «Вялікай сямёркі», Трамп сказаў, што гэта надзвычай плённая сустрэча, на якой ён «умацаваў амэрыканскія сувязі».

Гаворачы аб саміце NATO, ён сказаў, што «грошы сапраўды пачынаюць ўлівацца ў NATO з краін, якія не рабілі б таго, што яны робяць цяпер, калі б я ня быў абраны».

Нямеччына ўзяла на сябе абавязаньне павялічыць выдаткі на абарону з мэтай дасягненьня 2 адсоткаў ВУП, якія накіроўваюцца на вайсковыя патрэбы. Трамп таксама сказаў, што Злучаныя Штаты «цалкам падтрымліваюць NATO».

Прэзыдэнт ЗША паабяцаў «перамагчы тэрарызм і абараніць цывілізацыю», назваўшы тэрарызм «небясьпечнай пагрозай усяму чалавецтву».

Падчас выступу на вайсковай базе ЗША Трамп быў прадстаўлены ўдзельнікам сустрэчы яго жонкай Мелані, якая сказала прысутным: «Мой муж вельмі шмат працаваў у гэтай паездцы, і я вельмі ганаруся ім».

Трамп павінен вярнуцца ў Вашынгтон 27 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG