Лінкі ўнівэрсальнага доступу

G7 гатовая ў выпадку неабходнасьці ўвесьці новыя санкцыі супраць Расеі — рашэньне саміту


Лідэры «Групы сямі» (G7) выказалі гатоўнасьць увесьці новыя санкцыі адносна Расеі, калі яна, як і раней, ня будзе выконваць сваіх абавязаньняў у дачыненьні да Ўкраіны. Пра гэта гаворыцца ў фінальным камюніке саміту, які доўжыўся апошнія два дні ў горадзе ў горадзе Таарміна на італьянскай Сыцыліі.

Раней прэзыдэнт Эўрапейскай рады Дональд Туск заклікаў лідэраў краінаў «Групы сямі» захаваць санкцыі супраць Расеі з прычыны яе агрэсіі ва Ўкраіне, заявіўшы, што з моманту апошняга саміту G7 ў Японіі сьвет «ня ўбачыў нічога, што апраўдала б зьмену палітыкі санкцый у дачыненьні да Расеі».

Прэзыдэнт Украіны Пётар Парашэнка на другі дзень саміту заклікаў лідэраў G7 «ня даць Маскве ніякіх шанцаў на працяг сваёй агрэсіўнай палітыкі ў адносінах да Ўкраіны».

З 2014 году ЭЗ і ЗША ўвялі санкцыі супраць Расеі за анэксію Крыму і дзеяньні Масквы на ўсходзе Ўкраіны, дзе ў выніку канфлікту паміж падтрыманымі Расеяй баевікамі і ўкраінскімі ўрадавымі войскамі, паводле дадзеных ААН, загінулі больш за 9,9 тысячы чалавек.

XS
SM
MD
LG