Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры G7 дамовіліся аб барацьбе з тэрарызмам, але не дасягнулі згоды па клімаце


Лідэры «Вялікай сямёркі» (G7) заяўляюць аб дамоўленасьці па ўзмацьненьні барацьбы з тэрарызмам і зьмяншэньні рознагалосьсяў у пытаньнях гандлю. Пры гэтым бакам не ўдалося пераадолець рознагалосьсяў з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам у пытаньнях, зьвязаных са зьменамі клімату.

«Дагэтуль застаецца адкрытым пытаньне адносна пазыцыі ЗША па кліматычным пагадненьні, падпісаным у Парыжы ў 2015 годзе», — паведаміў гаспадар саміту, прэм’ер-міністар Італіі Паола Джэнцільёні. Паводле яго, Трамп дагэтуль ня вырашыў, ці выйсьці з пагадненьня, якое падтрымліваюць усе астатнія ўдзельнікі G7.

У сумеснай заяве лідэраў «Групы сямі», апублікаванай па выніках памяджэньня на Сыцыліі 26 траўня, утрымліваецца таксама патрабаваньне да інтэрнэт-правайдэраў і сацыяльных мэдыяў прыняць меры супраць экстрэмісцкага зьместу ў сацсетках.

Саміт «Вялікай сямёркі» будзе праходзіць два дні: 26 і 27 траўня. G7 складаецца са Злучаных Штатаў, Вялікабрытаніі, Канады, Францыі, Нямеччына, Італіі і Японіі, на пасяджэньні прысутнічаюць таксама прадстаўнікі ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG