Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашынгтон прызнаў адказнасьць за ўцечку інфармацыі, атрыманай ад брытанскіх спэцслужбаў


Рэкс Тылерсан (зьлева) і Барыс Джонсан (справа)
Рэкс Тылерсан (зьлева) і Барыс Джонсан (справа)

Дзяржаўны сакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў у пятніцу, што Вашынгтон бярэ на сябе «поўную адказнасьць» за ўцечку інфармацыі пра расьсьледаваньне тэракту ў Манчэстэры. У часе візыту ў Лёндан і сустрэчы з кіраўніком МЗС Вялікабрытаніі Барысам Джонсанам, дзяржсакратар выказаў шкадаваньне ў сувязі з публікацыяй у ЗША зьвестак, атрыманых ад брытанскіх спэцслужбаў.

У першыя дні расьсьледаваньня тэракту брытанскі бок канфідэнцыйна падзяліўся інфармацыяй з амэрыканскімі калегамі.

Па словах Тылерсана, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп рэзка асудзіў факт уцечкі сакрэтных зьвестак і заклікаў да неадкладнага расьсьледаваньня інцыдэнту. Прэзыдэнт лічыць неабходным пакараць адказных за раскрыцьцё інфармацыі, атрыманай ад сьледчых зь Вялікабрытаніі.

Брытанская паліцыя пасьля выяўленьня ўцечкі часова перапыніла перадачу амэрыканскім спэцслужбам сакрэтных зьвестак. Урад Вялікабрытаніі ўсклаў адказнасьць за гэты інцыдэнт на Вашынгтон. Абмен інфармацыяй неўзабаве быў адноўлены — пасьля таго як кіраўніцтва брытанскай контрвыведкі заявіла аб атрыманьні «цьвёрдых гарантыяў» ад ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG