Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кабякоў у Казані сустрэўся з Мядзьведзевым


Дзьмітры Мядзеведзеў (зьлева) і Андрэй Кабякоў
Дзьмітры Мядзеведзеў (зьлева) і Андрэй Кабякоў

Кіраўнік ураду Беларусі бярэ ўдзел у паседжаньні кіраўнікоў урадаў краінаў СНД і эўразійскіх інтэграцыйных структураў.

Сёньня ў Казані праходзіць паседжаньне кіраўнікоў Савету кіраўнікоў урадаў СНД і Эўразійскага міжурадавага савету з удзелам прэм’ер-міністраў Беларусі, Расеі, Казахстану, Армэніі і Кіргізстану.

Паведамляецца, што кіраўнікі ўрадаў зьбіраюцца запусьціць мэханізм «адзінага акна» ў сыстэме рэгуляваньня замежнаэканамічнай дзейнасьці ў краінах Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Беларусь на паседжаньні прадстаўляе прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў. Перад пачаткам мерапрыемства ў яго прайшло некалькі двухбаковых сустрэчаў.

Так, падчас перамоваў з прэзыдэнтам Татарстану Рустамам Мініханавым Кабякоў зазначыў, што Татарстан — адзін з найбуйнейшых гандлёвых партнэраў Беларусі, за першы квартал таваразварот вырас больш чым у 1,5 раза да ўзроўню мінулага году. Зыходзячы з гэтага Кабякоў заклікаў выйсьці на ўзровень 2012 году, калі лічба ўзаемнага гандлю перавысіла 2 мільярды даляраў.

Таксама Андрэй Кабякоў сустрэўся з расейскім калегам Дзьмітрыем Мядзьведзевым. Падрабязнасьцяў перамоваў не паведамляе ніводная прэсавая служба, абмяжоўваючыся сьціплай канстатацыяй, што прэм’ер-міністры «абмеркавалі актуальныя пытаньні беларуска-расейскага ўзаемадзеяньня».

У графіку Андрэя Кабякова заплянавана наведваньне ў Казані тэхнаполісу «Химград», прадпрыемства «Казаньоргсинтез», стадыёну «Казань-Арена».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG