Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны NATO адказалі на папрок Трампа


Краіны NATO пагадзіліся да сьнежня гэтага года падаць пляны дзеяньняў па дасягненьню ўзроўню бюджэтных выдаткаў на абарону, усталяванага альянсам, паведаміў генэральны сакратар арганізацыі Енс Столтэнбэрг.

У плянах будзе ўтрымлівацца інфармацыя аб тым, як краіны, якія ўваходзяць у ваенны блёк, будуць дамагацца, каб да 2024 года на абаронныя патрэбы накіроўвалася да 2% ад ВУП.

У плянах таксама будуць пералічана, якое ваеннае абсталяваньне краіны рыхтуюцца набываць і які ўклад гатовы рабіць у апэрацыі NATO, сказаў Столтэнбэрг.

Ён таксама дадаў, што міністры абароны краін-удзельніц NATO ацэняць гэтыя пляны ў лютым.

У чацьвер, падчас гутарак з кіраўніком NATO і канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркэль прэзыдэнт ЗША нагадаў, што 23 з 28 чальцоў альянсу не выконваюць сваіх фінансавых абавязкаў перад хаўрусьнікамі. Дональд Трамп заявіў, што пакрыцьцё недаатрыманых сродкаў кладзецца цяжарам на падаткаплатнікаў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG