Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік ФІФА: пры будаўніцтве «Зэніт-Арэны» парушаліся правы чалавека


стадыён «Зэніт-Арэна» ў Санкт-Пецярбургу

Прэзыдэнт міжнароднай фэдэрацыі футболу (ФІФА) Джані Інфантына заявіў, што пры будаўніцтве футбольнага стадыёну «Зэніт-Арэна» ў Санкт-Пецярбургу парушаліся правы грамадзян КНДР, якія ўдзельнічалі ў работах. Пра гэта ён напісаў у лісьце да чатырох футбольных асацыяцый паўночных краінаў, паведамляе The Guardian.

У лісьце гаворыцца, што ФІФА асуджае «жахлівыя» ўмовы працы, у якіх грамадзянам Паўночнай Карэі даводзіцца працаваць у розных краінах сьвету.

Падставай для праверкі будаўнічай пляцоўкі стадыёну стаў запыт футбольных фэдэрацый Швэцыі, Даніі, Нарвэгіі і Ісьляндыі, у якім паведамлялася, што мігранты-будаўнікі з КНДР жывуць у складзкіх кантэйнэрах за стадыёнам. Пры гэтым адзначалася, што адзін з грамадзян Паўночнай Карэі загінуў у падобным кантэйнэры ад сардэчнага прыступу.

Будаўніцтва «Зэніт-Арэны» пачалося ў 2007 годзе. Першапачаткова кошт стадыёну складаў 7 мільярдаў рублёў, аднак замест гэтага было выдаткавана каля 50 мільярдаў. У красавіку 2017 году стадыён на Крастоўскім востраве быў адкрыты. Падчас першага матчу футбалісты скардзіліся на дрэнную якасьць поля, а дах стадыёну працякаў. На замену газону будзе выдаткавана яшчэ 9 мільёнаў рублёў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG