Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заклікаў NATO надаваць вялікую ўвагу расейскай пагрозе


Прэзыдэнт ЗША заклікаў Паўночнаатлянтычны альянс быць гатовым да адбіцьця пагроз з боку Расеі.

«NATO будучага павінна надаваць вялікую ўвагу праблемам тэрарызму і іміграцыі, а таксама пагрозам з боку Расеі і на ўсходняй і паўднёвай межах альянсу», — заявіў Дональд Трамп, выступаючы ў штаб-кватэры NATO ў Брусэлі.

Для адбіцьця гэтых пагроз дзяржавы NATO павінны «выдзяляць больш сродкаў» на абарону, падкрэсьліў кіраўнік Белага дома.

"Калі краіны NATO будуць рабіць унёскі, то NATO будзе яшчэ мацнейшай, — заявіў прэзыдэнт Трамп.

Напярэдадні адкрыцьця саміту NATO ў Брусэлі Дональд Трамп запэўніў прэмʼер-міністра Італіі Паола Джэнтылёні і прэзыдэнта Сэрджа Матарэлу ў тым, што ЗША падтрымліваюць трансатлянтычнае адзінства і выступаюць за захаваньне санкцыяў у дачыненьні да Расеі за яе дзеяньні ў Крыме і на ўсходзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG