Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна заснаваньня літаратурнага «Узвышша»


Літаратурнае аб'яднаньне «Узвышша».
Літаратурнае аб'яднаньне «Узвышша».

Падзеі 26 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Прэзэнтацыя беларускага перакладу кнігі Франца Холера

Галоўная гераіня твору — сямігадовая Катарына Дыш — дзяўчынка, якая вельмі тонка адчувае сьвет. Гэтая асаблівасьць робіць яе жыцьцё дужа няпростым, але ўрэшце і ратуе.

Менск, кнігарня «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, пакой 66). Пачатак а 18-й гадзіне. Уваход вольны.

Дата дня

26 траўня 1926 году пачало сваю дзейнасьць літаратурнае аб’яднаньне «Ўзвышша». Заснавальнікамі абʼяднаньне сталі 6 літаратараў, якія выйшлі з абʼяднаньня «Маладняк». Пісьменьнікі ставілі мэтай адраджэньне нацыянальнай літаратуры праз выкарыстаньне тэндэнцый сусьветнай літаратуры.

Таксама ў гэты дзень

1926 — заснаваны Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры ў Вільні.

1991 — у Менску ўтварылася Міжнародная асацыяцыя беларусістаў.

У гэты дзень нарадзіліся

1909 — Часлаў Ханяўка, беларускі грамадзкі дзяяч.

1926 — Ілья Курган, беларускі актор, дыктар радыё, пэдагог, заслужаны артыст Беларусі.

У памяці

1339 — памерла Альдона, польская каралева, жонка караля Казіміра ІІІ, дачка вялікага князя літоўскага Гедыміна.

1879 — памёр Мікіта Гарбачэўскі, беларускі вучоны-архівіст, краязнавец, мовазнавец і пэдагог.

1976 — памёр Марцін Хайдэгер, нямецкі філёзаф.

1977 — памёр Янка Пачопка, беларускі паэт і фальклярыст.

1994 — памёр Леў Голуб, савецкі беларускі кінарэжысэр і сцэнарыст.

2008 — памёр Сыдні Полак, амэрыканскі кінарэжысэр, актор і прадусар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG