Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп на саміце NATO: 23 з 28 чальцоў альянсу не выконваюць сваіх фінансавых абавязаньняў


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп настойвае на справядлівым фінансавым укладзе кожнай дзяржавы-чальца NATO ў бюджэт Паўночнаатлянтычнага альянсу. Трамп выступіў сёньня ў Брусэлі на сустрэчы зь лідэрамі саюзных дзяржаваў.

Падчас гутарак з кіраўніком NATO Енсам Столтэнбэргам і канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркэль прэзыдэнт ЗША, паводле яго слоў, нагадаў ім, што 23 з 28 чальцоў альянсу не выконваюць сваіх фінансавых абавязаньняў перад хаўрусьнікамі. Трамп заявіў, што пакрыцьцё недаатрыманых сродкаў кладзецца цяжарам на падаткаплатнікаў ЗША.

Прэзыдэнт ЗША ізноў назваў тэракт у Манчэстэры «барбарскім нападам» і выказаў надзею, што дзяржавы змогуць абʼяднацца для перамогі над тэрарызмам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG