Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сацыяліст Ленін уступіў на пасаду прэзыдэнта Эквадору


Ленін Марэна прынёс прысягу ў якасьці прэзыдэнта Эквадору пасьля перамогі ў жорсткай перадвыбарнай барацьбе, якую ён атрымаў, паабяцаўшы захаваць сацыяльныя праграмы яго левага папярэдніка Рафаэля Карэа.

Былы віцэ-прэзыдэнт, 64-гадовы сацыяліст Марэна перамог у другім туры выбараў у красавіку.

«Я прэзыдэнт для ўсіх вас. Я ў вялікім абавязку перад вамі і паважаю ўсіх вас», — сказаў Марэна пасьля цырымоніі ў Нацыянальнай асамблеі Эквадору.

Марэна заявіў, што ў наступныя чатыры гады ён працягне барацьбу за бедных, якую вёў яго папярэднік, з дапамогай сацыяльнай праграмы, у якую ўваходзяць бясплатнае мэдабслугоўваньне, адукацыя і жыльлё для семʼяў зь нізкімі даходамі, а таксама субсыдыі для выкараненьня крайняй галечы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG