Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна не плянуе спыняць пасажырскія зносіны з Расеяй


«Украінская чыгунка» абвергла паведамленьне пра тое, што Украіна мае намер спыніць пасажырскія зносіны з Расеяй. Пра гэта піша «Украінская праўда» са спасылкай на прэс-цэнтар чыгункі

У дзяржаўнай адміністрацыі чыгуначнага транспарту Ўкраіны заявілі, што інфармацыя расейскай газэты «Коммерсантъ» аб спыненьні перавозак з 1 ліпеня не адпавядае рэчаіснасьці. «Укрзализныця» нават не разглядае такую ідэю, падкрэсьлілі ва ўкраінскай кампаніі, адзначыўшы, што квіткі на цягнікі ў Расею ёсьць у продажы.

Раней у чацьвер «Коммерсантъ» паведаміў, што Кіеў плянуе цалкам забараніць чыгуначныя зносіны з Расеяй на падставе таго, што «Российские железные дороги» адмаўляюцца спыніць пасажырскія перавозкі з падкантрольных сэпаратыстам раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG