Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт NATO ў Брусэлі: Трамп і Туск не дамовіліся наконт Расеі


У Брусэлі завяршылася сустрэча лідэраў Эўразьвязу і прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Пазыцыі кіраўніка Эўрапейскай Рады Дональда Туска і Трампа ў справе дачыненьняў з Расеяй не супадаюць, паведамляе з Брусэлю карэспандэнт Радыё Свабода / Свабодная Эўропа Рыкард Ёзьвяк.

У той жа час палітыкам удалося прыйсьці да агульнага меркаваньня з нагоды канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.
Афіцыйных заяў па выніках сустрэчы пакуль зроблена не было.

Кіраўнік Эўрапейскага парлямэнта Антоніа Таяні заявіў, што сустрэча прайшла «добра». Паводле яго слоў, «былі знойдзены агульныя пункты сутыкненьня ў пытаньнях барацьбы з тэрарызмам і ядзернай праграмы Паўночнай Карэі».

Сустрэча зь лідэрамі ЭЗ прайшла перад самітам Паўночнаатлянтычнага саюзу, які пройдзе сёньня ў Брусэлі. Перамовы унясуць яснасьць у будучыню NATO. Трамп неаднаразова называў вайсковы саюз састарэлай арганізацыяй і абвінавачваў эўрапейскіх саюзьнікаў ЗША ў тым, што яны не даплачваюць грошай у агульны бюджэт. Але апошнім часам у Вашынгтоне ўсё часьцей падкрэсьліваюць, што ЗША верныя сваім абавязаньням па абароне саюзьнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG