Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка летам паедзе ва Ўкраіну зь візытам, — амбасадар Кізім


Ілюстрацыйнае фота. Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка

Гэтым летам, найхутчэй яшчэ да жніўня, адбудзецца візыт Лукашэнкі ва Ўкраіну. Амбасада цяпер рыхтуе яго.

Пра гэта заявіў пасол Украіны Ігар Кізім падчас міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі «Мова як фактар захаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці: беларуска-ўкраінскі кантэкст», якая 25 траўня праходзіць у Менску.

Арганізатарамі канфэрэнцыі амбасада Ўкраіны ў Беларусі, дзяржаўная навуковая ўстанова «Цэнтар дасьледаваньня беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь.

Сярод удзельнікаў канфэрэнцыі — дэпутатка Алена Анісім, намесьнік дырэктара Цэнтра дасьледаваньня беларускай культуры, мовы і літаратуры Аляксандар Лукашанец, намесьнік дырэктара Інстытуту мовазнаўства імя Я. Коласа Сяргей Гаранін.

Украінскі бок прадстаўляюць дэкан факультэту філялёгіі і журналістыкі Ўсходнеэўрапейскага ўнівэрсытэту імя Л. Украінкі (г. Луцк, Украіна) Юрый Громык, дырэктарка Міжнароднага інстытуту адукацыі, культуры і сувязяў з дыяспарай нацыянальнага ўнівэрсытэту «Львоўская палітэхніка» (г. Львоў, Украіна) Ірына Ключкоўская.

У працы канфэрэнцыі таксама возьмуць удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG