Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі стартуе «міні-саміт» NATO


Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. Брусэль, 24 траўня 2017 году
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. Брусэль, 24 траўня 2017 году

Сёньня ў сталіцы Бэльгіі Брусэлі стартуе сустрэча прадстаўнікоў краінаў — чальцоў Паўночнаатлянтычнага альянсу. Галоўнымі тэмамі размовы лідэраў дзяржаў і ўрадаў 28 сяброў NATO будуць барацьба з сусьветным тэрарызмам і справядлівае інвэставаньне кожнага яго чальца ў сфэру бясьпекі і абароны.

Згодна з праграмай, сустрэчы ў штаб-кватэры NATO пачнуцца адкрыцьцём мэмарыялу «9/11» у гонар першага ў гісторыі NATO прымяненьня артыкулу 5 Паўночнаатлянтычнай дамовы, а таксама мэмарыялу «Бэрлінская сьцяна».

Размовы сусьветных лідэраў праходзяць на фоне папярэдніх заяў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб тым, што зьвяз NATO «састарэлы». І хоць пасьля гэтыя заявы былі выпраўленыя кіраўніком Белага дома, дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан заявіў журналістам на борце Air Force One, што Трамп 24 траўня адправіўся ў Брусэль, каб, сярод іншага, указаць на неабходнасьць кожнай краіны NATO спраўна плаціць свае ўнёскі.

«Глядзіце, ЗША трацяць 4 працэнты. Мы шмат робім. Амэрыканцы шмат робяць для вашай бясьпекі, для нашай агульнай бясьпекі. Мы павінны пераканацца, што і вы робіце свой уклад для ўласнай бясьпекі. Таму я думаю, што гэта стане ядром ягонага (Трампа. — Рэд.) пасланьня NATO», — сказаў Тылерсан.

Летась толькі ЗША, Вялікая Брытанія, Польшча, Эстонія і Грэцыя выканалі абавязаньні па выдатках NATO на ўзроўні 2% ад аб’ёму валавога ўнутранага прадукту, тады як Латвія, Літва і Румынія да гэтага паказчыка наблізіліся. У той жа час Вашынгтон фінансуе каля 70 працэнтаў расходаў альянсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG