Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронны бюджэт Трампа на $50 млрд перасягае ліміты Кангрэсу


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прадставіў праект абароннага бюджэту на наступны фінансавы год абʼёмам 668 мільярдаў даляраў.

Бюджэтная прапанова прадугледжвае павелічэньне выдаткаў міністэрства абароны да 574,5 мільярда даляраў, што на 52 мільярды даляраў больш устаноўленых Кангрэсам лімітаў.

Дакумэнт прадугледжвае закупкі шасьці караблёў, некалькіх новых зьнішчальнікаў і іншай зброі. Пры гэтым колькасьць узброеных сілаў павінна павялічыцца больш чым на 56 тысяч чалавек.

Начальнік фінансавага ўпраўленьня Пэнтагону Джон Рот заявіў журналістам у аўторак, што рост выдаткаў дапаможа павышэньню боегатоўнасьці. «Сьвет стаў больш небясьпечным месцам», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG