Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа рымскі падарыў Трампу тры дакумэнты каталіцкага касьцёлу


Раней Трамп і пантыфік разыходзіліся ў меркаваньнях па такіх пытаньнях, як міграцыя, зьмены клімату.

Сустрэча Трампа і Францішка працягвалася паўгадзіны. Папа падарыў амэрыканскаму прэзыдэнту тры навучальныя дакумэнты, якія вызначаюць прыярытэты ягонага папства. Гэта традыцыйны падарунак кіраўнікам дзяржаваў. Некаторыя з асноўных тэмаў, якія ў іх зьмяшчаюцца, рэзка кантрастуюць з палітыкай прэзыдэнта Дональда Трампа і перадвыбарнымі абяцаньнямі, у прыватнасьці ў дачыненьні падыходаў да навакольнага асяродзьдзя і няроўнасьці даходаў.

Амэрыканскі прэзыдэнт падарыў пантыфіку кнігу Марціна Лютэра Кінга.

Дональда Трампа суправаджалі жонка Мэланія і дачка Іванка. У складзе афіцыйнай дэлегацыі былі дарадца і зяць прэзыдэнта ЗША Джарэд Кушнэр, дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан, дарадца па нацыянальнай бясьпецы Гэрбэрт МакМастэр.

Пасьля аўдыенцыі Трамп правядзе перамовы з прэзыдэнтам Італіі Сэрджыа Матарэлай і прэмʼер-міністрам Паола Джэнтылёні.

З Італіі амэрыканскі прэзыдэнт накіруецца ў Брусэль для перамоваў з кіраўнікамі Эўрапейскага зьвязу і NATO.

Затым ён зноў вернецца ў Італію, дзе ў чацьвер прыме ўдзел у саміце «вялікай сямёркі» на Сыцыліі.

XS
SM
MD
LG