Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп просіць у Кангрэсу 1,6 мільярда на будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп просіць у Кангрэсу 1,6 мільярда даляраў на фінансаваньне будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай. Гэтая сума значна ніжэй кошту ўсяго праекту, з крытыкай якога выступалі як дэмакраты, так і некаторыя рэспубліканцы-кансэрватары.

Згодна зь лютаўскім каштарысам Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША (DHS), кошт праекту будаўніцтва сьцяны склаў 21,6 мільярда даляраў, аднак у апублікаванай у аўторак поўнай вэрсіі праекту бюджэту на 2018 год Белы дом папрасіў на будаўніцтва сцяны ўсяго 1,6 мільярда.

У праекце бюджэту, які ўключае прагноз бюджэтных выдаткаў ва ўсіх сфэрах ураду на 10 гадоў наперад, не пазначана вылучэньне сродкаў на будаўніцтва сьцяны ў наступнае дзесяцігодзьдзе.

Запытаныя 1,6 мільярда дазволяць адміністрацыі пабудаваць частку абяцанай сьцяны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG