Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рассельгаснагляд» апублікаваў «чорны сьпіс» з амаль 100 беларускіх прадпрыемстваў


Рассельгаснагляд лічыць неабходным праінфармаваць удзельнікаў зьнешнеэканамічнай дзейнасьці пра дзеючыя абмежаваньні на пастаўкі прадукцыі з шэрагу прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства.

«Па стане на 23 траўня 2017 году ў Рэестры прадпрыемстваў Мытнага саюзу зарэгістравана 672 беларускія прадпрыемствы; зь іх 34 прадпрыемствы маюць вэтэрынарна-санітарны статус з «узмоцненым лябараторным кантролем»; 26 прадпрыемстваў — «папярэджаньне», 36 прадпрыемстваў — «адмысловыя патрабаваньні».

Такім чынам, у Рассельгаснагляду ёсьць прэтэнзіі амаль да 100 беларускіх прадпрыемстваў мяса-малочнай прамысловасьці, а таксама прадпрыемстваў па вытворчасьці кармоў.

Далей ідзе пералік прадпрыемстваў малочнай, мясной, кармавой прадукцыі з канкрэтнымі выключэньнямі і абмежаваньнямі.

Поўны сьпіс можна пабачыць на афіцыйным сайце Расельгаснагляду.

XS
SM
MD
LG