Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макрон прыме Пуціна ў Вэрсальскім палацы


Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон

Гэта будзе першая сустрэча прэзыдэнтаў Францыі і Расеі пасьля таго, як Макрон заступіў на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у наступны панядзелак прыме прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ў Вэрсальскім палацы, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Гэта будзе першая сустрэча лідараў дзьвюх краінаў пасьля перадвыбарнай кампаніі ў Францыі, у ходзе якой Макрон абяцаў заняць цьвёрдую пазыцыю ў дачыненьнях з Расеяй, але разам з тым імкнуцца да сумеснай працы з Пуціным для барацьбы з групоўкай «Ісламская дзяржава».

Елісейскі палац абвясьціў, што Макрон сустрэнецца з Пуціным у Вялікім Трыяноне — частцы раскошнага палацавага комплексу Вэрсалю, дзе пройдзе выстава, прысьвечаная расейскаму імпэратару Пятру I.

Выстава, арганізаваная Дзяржаўным Эрмітажам у Санкт-Пецярбургу, праводзіцца ў сувязі з 300-годзьдзем устанаўленьня дыпляматычных адносінаў паміж Францыяй і Расеяй.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG