Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для шпацыру Трампа па Ерусаліме зачынілі ўвесь стары горад. ФОТА


Дональд Трамп ля сьцяны плачу

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп стаў першым дзейным кіраўніком амэрыканскай адміністрацыі, які наведаў рэлігійныя сьвятыні Старога горада Ерусаліма — Храм Магілы Гасподняй і Сьцяну Плачу.

Прамую трансьляцыю наведваньня Трампам сьвятыняў хрысьціянства і юдаізму вялі каналы ізраільскага нацыянальнага тэлебачаньня.

У пешы шпацыр па Старым горадзе Ерусаліма Трамп адправіўся без суправаджэньня прадстаўнікоў як ізраільскага, так і палестынскага кіраўніцтва праз неўрэгуляванасьць статусу гэтага месца.

На другім пляне Джарэд Кушнэр, Іванка Трамп, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, першая лэдзі Мэлані Трамп слухаюць рабіна Шмуэля Рабіновіча падчас наведваньня старога горада Ерусаліма
На другім пляне Джарэд Кушнэр, Іванка Трамп, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, першая лэдзі Мэлані Трамп слухаюць рабіна Шмуэля Рабіновіча падчас наведваньня старога горада Ерусаліма

Для візыту Трампа ўвесь стары горад быў зачынены. Іншых людзей, акрамя дэлегацыі ЗША не было.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG