Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маккейн заявіў, што Лаўрову ня месца ў Белым доме


Амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец Джон Маккейн у інтэрвію тэлеканалу FoxNews заявіў, што міністру замежных спраў Расеі Сяргею Лаўрову ня месца ў Авальным кабінэце Белага дому.

Так Маккейн пракамэнтаваў сустрэчу Лаўрова з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам 10 траўня.

Сэнатар назваў Лаўрова «прапагандыстам» і «марыянэткай» Крамля. Прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна сэнатар назваў «бандытам» і «забойцам», які «бамбіць бальніцы ў Алепа», «урываецца ва Ўкраіну і адбірае Крым».

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Марыя Захарава, камэнтуючы заяву Маккейна, заявіла, што ён «ужо даўно не выклікае ніякіх эмоцый, акрамя жалю».

10 траўня ў Вашынгтоне Трамп правёў перамовы з Лаўровым. Па словах Трампа, сустрэча прайшла «вельмі добра». Пазьней стала вядома, што прэзыдэнт падзяліўся з Лаўровым сакрэтнай інфармацыяй аб падрыхтоўцы тэракта. Гэта выклікала крытыку ў Кангрэсе ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG