Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казані асуджаныя паліцыянты, якія да сьмерці зьбілі затрыманага


У Казані прысудзілі да пяці гадоў калёніі строгага рэжыму дваіх паліцыянтаў, якія ў 2014 годзе зьбілі да сьмерці затрыманага.

Былы паліцыянт Наіль Дыяр і дзеючы супрацоўнік паліцыі Дзьмітры Кельмурзін прызнаныя вінаватымі ў наўмысным прычыненьні цяжкай шкоды здароўю, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць пацярпелага, у перавышэньні службовых паўнамоцтваў, ужываньні гвалту і спэцыяльных сродкаў.

Паводле выданьня Радыё Свабода «Идель.Реалии», паліцыянты прыехалі да піцэрыі «Арома» з-за распачатай там бойкі. Яны павалілі ўдзельніка бойкі Дзьмітрыя Клейна на зямлю, калі ён ужо быў у кайданках. Пасьля гэтага супрацоўнікі паліцыі зьбілі яго рукамі, нагамі і гумовай дубінкай. Празь некалькі хвілінаў Клейн памёр ад раптоўнага спыненьня сэрца.

Дзяржаўнае абвінавачаньне прасіла для падсудных па 10 гадоў пазбаўленьня волі. Былыя паліцыянты віны не прызналі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG