Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп у панядзелак зьдзейсьніць першы афіцыйны візыт у Ізраіль


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак зьдзейсьніць свой першы афіцыйны візыт у Ізраіль. Кіраўнік Белага дому раней заяўляў пра гатоўнасьць стаць пасярэднікам у перамовах аб міры паміж Ізраілем і палестынцамі.

Трамп сустрэнецца з прэмʼер-міністрам Ізраілю Бэньямінам Нэтаньягу і ўскладзе вянок да мэмарыялу ахвярам Галакосту ў Ерусаліме. Трамп таксама стане першым дзейным прэзыдэнтам ЗША, які наведае Сьцяну плачу — галоўную сьвятыню юдаізму. Затым Трамп правядзе сустрэчу з кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам.

Падчас выбарчай кампаніі Трамп абяцаў разгледзець перанос амбасады ЗША з Тэль-Авіву ў Іерусалім. Заходнія агенцтвы адзначаюць, што такі крок мог бы выклікаць незадаволенасьць палестынцаў і ўрадаў арабскіх краінаў рэгіёну.

Пазьней Трамп адступіў ад гэтага абяцаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG