Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раскамнагляд пагражае гарадзенскаму сайту блякаваньнем


Скрыншот з сайту s13.ru з артыкулам «Гэта быў загад. Як у Сырыі загінуў расейскі вайсковец, ураджэнец Горадні»

Гарадзенскі сайт s13.ru атрымаў паведамленьне ад Раскамнагляду аб блякаваньні ў сувязі з тым, што артыкул на сайце «Гэта быў загад. Як у Сырыі загінуў расейскі вайсковец, ураджэнец Горадні», зьмяшчае заклікі да масавых беспарадкаў, ажыцьцяўленьня экстрэмісцкай дзейнасьці, альбо ўдзелу ў масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца з парушэньнем заканадаўства.

Рэдактар сайту s13.ru Сяргей Чабоцька паведаміў Свабодзе, што ліст з Раскамнагляду прыйшоў на ягоны адрас на дзьвюх мовах: па-расейску і па-ангельску. Яго гэта вельмі зьдзівіла, паколькі гарадзенскі сайт зарэгістраваны ў Беларусі, а не ў Расеі.

— У лісьце з зьмешчаныя вытрымкі з артыкулу, а таксама камэнтары, празь якія матэрыял патрабуюць абмежаваць. Я пераправерыў матэрыял, апублікаваны яшчэ 30 чэрвеня 2016 году, які быў напісаны паводле матэрыялаў TUT.BY і Belsat.eu, але дасланых Раскамнаглядам вытрымак і камэнтароў ні ў тэксьце, ні ў камэнтарах на нашым сайце няма і не было. Магчыма, гэта памылка. Але зь іншага боку, ліст прыйшоў непасрэдна на мой адрас і на маё імя. Я напісаў ім ліст, каб там пераправерылі інфармацыю, але адказу не атрымаў.

Паводле Чабоцькі, сайт іхны пакуль ніхто не абмяжоўваў у Расеі, хоць расейскі трафік сайту і складае ўсяго 2%.

XS
SM
MD
LG