Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША заклікаў мусульман да адзінства ў барацьбе супраць тэрарызму


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у нядзелю заклікаў мусульманскі сьвет аб’яднацца ў барацьбе супраць тэрарызму, заявіўшы дзясяткам лідэраў мусульманскіх краінаў, якія ўдзельнічаюць у рэгіянальным саміце ў Эр-Рыядзе, што гаворка ідзе «пра бітву дабра і зла».

Зьвяртаючыся да ўдзельнікаў саміту, Дональд Трамп заявіў, што прывёз з сабой са Злучаных Штатаў пасланьне надзеі і любові. Ён падкрэсьліў, што менавіта гэтым тлумачыцца той факт, што яго першая замежная паездка як прэзыдэнта адзначылася візытам у Саудаўскую Арабію.

Кровапраліцьце і тэрор стрымліваюць разьвіцьцё патэнцыялу блізкаўсходняга рэгіёну, канстатаваў прэзыдэнт Трамп.

Ён заявіў, што ЗША імкнуцца стварыць кааліцыю краінаў, «якія падзяляюць агульную мэту — выкараненьне экстрэмізму», і назваў гэтую барацьбу «бітвай дабра і зла».

«Гэта не барацьба паміж рознымі вераваньнямі, рознымі канфэсіямі або рознымі цывілізацыямі, — падкрэсьліў Трамп. — Гэта бітва паміж варварамі-злачынцамі, якія хочуць разбурыць чалавечае жыцьцё, і прыстойнымі людзьмі ўсіх рэлігій, якія хочуць яго абараніць».

«Амэрыка ня раз пацярпела ад варварскіх нападаў — ад зьверстваў 11 верасьня да разбуральнага бостанскага выбуху і жахлівых забойстваў у Сан-Бэрнардына і Арланда», — нагадаў прэзыдэнт ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG