Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эр-Рыядзе абвешчана аб стварэньні кантынгенту барацьбы з тэрарызмам


На саміце арабскіх і мусульманскіх краінаў, у якім удзельнічае прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, абвешчана аб стварэньні вайсковага кантынгенту для падтрымкі барацьбы з тэрарыстамі ў Іраку і Сырыі. Пра гэта гаворыцца ў заключным дакумэнце, прынятым па выніках міжнароднай сустрэчы ў Эр-Рыядзе.

Кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў больш як 50 краінаў, якія ўзялі ўдзел у сустрэчы ў сталіцы Савудаўскай Арабіі, падтрымалі фарміраваньне кантынгенту па падтрымцы апэрацыяў супраць тэрарыстаў у Іраку і Сырыі. Мяркуецца, што колькасьць кантынгенту складзе 34 тысячы чалавек.

Акрамя таго, у Эр-Рыядзкай дэклярацыі, ухваленай па выніках саміту,
абвяшчаецца аб стварэньні Сусьветнага цэнтру па барацьбе з экстрэмісцкай ідэалёгіяй, штаб-кватэра якога будзе знаходзіцца ў сталіцы Савудаўскай Арабіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG