Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін нанясе незаплянаваны візыт у Францыю — «Коммерсант»


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін нанясе 29 траўня незаплянаваны візыт у Францыю. Як піша газэта «Коммерсант» са спасылкай на інфармаваныя крыніцы ў Парыжы і Маскве, гэта дасьць яму магчымасьць асабіста пазнаёміцца з Эманюэлем Макронам — новым прэзыдэнтам Францыі.

Паводле дадзеных крыніц «Коммерсанта», падставай для візыту стане адкрыцьцё ў Вэрсалі, рэзыдэнцыі францускіх каралёў, выставы, прысьвечанай Пятру Першаму. Зрэшты, як паведаміла «Коммерсанту» высокапастаўленая крыніца ў Крамлі, «парадак дня візыту будзе насычаным» і наўрад ці абмяжуецца ўрачыстай цырымоніяй у Вэрсалі.

Паводле суразмоўцы «Коммерсанта» у Парыжы, «цяжка сабе ўявіць, што Пуцін адправіўся б у Францыю, не атрымаўшы згоды, што сустрэнецца і пазнаёміцца з новым прэзыдэнтам».

Выстава ў Вэрсалі прымеркаваная да 300-годзьдзя візыту ў Францыю расейскага цара і ўстанаўленьня паміж дзьвюма краінамі дыпляматычных адносінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG