Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: Блізкі Ўсход ня можа чакаць, пакуль Амэрыка прыйдзе і выкараніць тэрарызм. Відэа выступу Трампа зь перакладам


Поўны выступ Трама перад лідэрамі ісламскіх краін зь перакладам
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:32:06 0:00

Поўны выступ Трама перад лідэрамі ісламскіх краін з перакладам

Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп заявіў, што ЗША імкнуцца да стварэньня «кааліцыі нацыяў» на Блізкім Усходзе з мэтай «выкараненьня экстрэмізму». Пра гэта ён заявіў, зьвяртаючыся да прадстаўнікоў ісламскіх краінаў у Эр-Рыядзе.

Паводле яго, барацьба з тэрарызмам — гэта барацьба паміж барбарствам і прыстойнымі людзьмі. «Гэта барацьба паміж дабром і злом», — падкрэсьліў прэзыдэнт ЗША.

Краіны Блізкага Ўсходу ня могуць чакаць, пакуль Амэрыка прыйдзе і выкараніць гэтае зло, заявіў Трамп.

«Вы павінны зрабіць выбар самі ў імя лепшай будучыні, і будзе лепш за ўсё, калі краіны Блізкага Ўсходу самі зьнішчаць тэрарыстаў. Выганіце іх са сваіх краінаў, выганіце іх са сваёй Сьвятой зямлі», — заклікаў Трамп.

«Мы павінны перакрыць каналы, якімі экстрэмісты карыстаюцца для гандлю нафтай і атрымліваюць фінансаваньне для сваёй дзейнасьці», — заявіў Трамп.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG