Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп правёў у нядзелю 21 траўня перамовы ў Эр-Рыядзе зь лідэрамі краін, якія ўваходзяць у Раду супрацоўніцтва арабскіх дзяржаваў Пэрсыдзкай затокі.
У дамове, заключанай па выніках сустрэчы Трампа з кіраўнікамі Бахрэйну, Катару, Кувэйту, Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў, Аману і Саудаўскай Арабіі, пазначана сумеснае абавязацельства спыняць фінансаваньне тэрарызму, у тым ліку на індывідуальным узроўні.
Дарадца Белага дому Дзіна Паўэл выказала спадзяваньне, што ў гэтага «абавязацельства не фінансаваць тэрарыстычныя арганізацыі будуць самыя далёкія наступствы», уключаючы крымінальны перасьлед парушальнікаў.
У той жа дзень Дональд Трамп выступіць перад лідэрамі больш за 50 мусульманскіх краін з заклікам супрацьдзейнічаць экстрэмізму і «выгнаць тэрарыстаў зь месцаў адпраўленьня рэлігійных абрадаў». Пра гэта паведаміла агенцтва Ассошиэтед Прэс, якое атрымала чарнавы канспэкт прамовы прэзыдэнта ЗША.
Трамп прыбыў у Савудаўскую Арабію — першую краіну ў сваім першым замежным турнэ на прэзыдэнцкай пасадзе — 20 траўня. Затым ён наведае Ізраіль, Ватыкан, Бэльгію і прыбудзе на Сыцылію, дзе возьме ўдзел у саміце «вялікай сямёркі».
У Брусэлі амэрыканскі прэзыдэнт возьме ўдзел у неафіцыйнай сустрэчы з кіраўнікамі краінаў НАТО, а ў Ватыкане сустрэнецца з Папам Францішкам.